Вучыце ангельскую мову гуляючы
Вучыце ангельскую мову гуляючы. Зпампуйце дэтэктыўную гульню-квэст па-беларуску. Каб разгадаць таямнiцы, выканайце ролю дэтэктыва – апрасiце сведак на ангельскай мове, паралельна вывучаючы новыя для Вас словы. Таямнiцы заснаваны на рэальных гiстарычных падзеях з элементамi фантастыкi, а ўзнагароды за праходжанне заданняў датычацца той часткi культуры Беларусi, якую ведаюць далёка не ўсе. Вучы To Be – цiкавы i займальны спосаб пашырыць лексiку i адтачыць навыкi пераклада, а таксама адкрыць для сябе Родную краiну, яе традыцыi, гiсторыю, культуру з новага боку. Каб прасцей запомнiць словы, захадзiце ў раздзел слоўнiк – там знойдзеце два самых папулярных варыянта вывучэння слоў – картачкi i дыктоўка. Мы зрабiлi ix максiмальна лаканiчнымi i зручнымi. Дарэчы, можаце вучыць словы, якiя сустрэнеце у дэтэктыўнай гiсторыi, а можаце дадаваць свае. Гэта прадугледжана. Стылёвы дызайн, гумар i ўнiкальнасць – нашы гонар i радасць. Спадзяемся, што i Вы гэта ацэнiце. Патрабаваннi да гульцоў: ўзровень ангельскай мовы А1 i вышэй, валоданне азамi беларускай, цiкавасць да ведаў. Зроблена пяшчотнымi рукамi i светлымi галавамi беларусаў з дапамогай штучнага iнтэллекту.